Страляніна ў цэнтры Лондану: паранены чатыры чалавекі


У цэнтры Лондану невядомыя адкрылі агонь з аўтамабіля, які рухаўся паблізу царквы, дзе праходзіла пахаванне. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паранены трое жанчын ва ўзросце 54, 48 і 41 года, а таксама сямігадовая дзяўчынка. Яны ўсе шпіталізаваныя.

Паводле выдання «MyLondon», жыццё сямігадовай дзяўчынкі ў небяспецы. Дзве жанчыны ў стабільным стане, трэцяя цяжка паранена.

На месца здарэння неадкладна прыбылі верталёт і аўтамабілі хуткай дапамогі.

Аб затрыманнях у сувязі са стралянінай і магчымых матывах злачынцаў нічога не паведамляецца.

«The Guardian» піша, што ў цэрквы, побач з якой адбылася страляніна, праходзіла пахаванне маці і дачкі, якія памерлі з розніцай у некалькі дзён.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў