У Менску затрымалі музыкаў гурта «Litesound». Іхны дом сілавікі ўзялі штурмам


У Менску затрымалі ўдзельнікаў гурта «Litesound». Іхны дом штурмавалі сілавікі спецыяльнага атраду хуткага рэагавання ў поўным рыштунку.

Уладзімір і Дзмітрый Каракіны 7 студзеня 2020 года.
Фота: Дзмітрый Каракін / vk.com

Братоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 года. Як пішуць набліжаныя да ГУБАЗіКу каналы, віна музыкаў таксама ў тым, што яны выступілі на перадвыбарчым пікеце Святланы Ціханоўскай і «супрацоўнічалі з экстрэмісцкімі арганізацыямі».

На відэа, выкладзеным сілавікамі, бачна, як узброеныя людзі штурмавалі дом. Сцвярджаецца, што ў будынку знайшлі незарэгістраваную зброю і боепрыпасы, якія належаць бацьку музыкаў.

Гурт «Litesound» 10 гадоў таму рэпрэзентаваў Беларусь на «Еўрабачанні».

Hавiны
Хроніка пераследу ў Беларусі за 12 кастрычніка
2022.10.12 23:31

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў