Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага перавялі на турэмны рэжым


Паводле праваабаронцаў, 27 чэрвеня ў Віцебску адбыўся суд па змене палітзняволенаму анархісту Дзмітрыю Дубоўскаму рэжыму ўтрымання.

Суддзя Наталля Траццякова перавяла палітвязня на турэмны рэжым нібыта за парушэнне правілаў распарадку. Дубоўскага ўжо этапавалі ў магілёўскую турму № 4.

Нагадаем, актывіст анархічнага руху Дзмітрый Дубоўскі быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава абвінавацілі ў падпале аддзелу ДАІ ў Мазыры, будынку Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз у Салігорску і аўтамабіляў каля будынку мясцовай пракуратуры восенню 2020 году. Ад гэтых дзеянняў ніхто не пацярпеў, але ўлады абвесцілі гэтыя здарэнні тэрарыстычнымі актамі.

22 снежня 2021 году ў Менскі абласны суд прызначыў Ігару Аліневічу і Сяргею Раманаву па 20 гадоў калоніі, Дзмітрыю Разановічу – 19 гадоў калоніі, Дзмітрыю Дубоўскаму – 18 гадоў калоніі.

У лістападзе 2022 года супраць Дубоўскага распачалі новую справу за падзеі дзесяцігадовай даўніны і асудзілі да 5 гадоў зняволення – канчаткова палітвязню прызначылі 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Артыкулы
«Душылі пакетам, рэзалі скуру на пятах». Анархіст «групы Аліневіча» распавёў пра катаванні пасля затрымання
2021.12.28 14:59

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў