Расея дэнансавала дамову з Украінай аб Азоўскім моры і Керчанскай пратоцы


13 чэрвеня Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб дэнансацыі дамовы паміж Расейскай Федэрацыяй і Украінай аб супрацы ў выкарыстанні Азоўскага мора і Керчанскай пратокі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: kremlin.ru

У суправаджальных дакументах да закону згадваецца, што «з прыняццем у склад Расеі Данецкай Народнай Рэспублікі, Запарожскай і Херсонскай вобласцяў берагі Азоўскага мора і Керчанскай пратокі сталі належаць толькі Расеі». А ў выснове Камітэту Савету Федэрацыі міжнародных справаў адносна закону аб дэнансацыі адзначаецца таксама, што «Азоўскае мора зрабілася ўнутраным морам Расейскай Федэрацыі».

Вярхоўная Рада Украіны 24 лютага 2023 года прыняла падобны закон «Аб дэнансацыі Дамовы паміж Украінай і Расейскай Федэрацыяй аб супрацы ў выкарыстанні Азоўскага мора і Керчанскай пратокі». Закон уступіў у дзеянне 25 сакавіка 2023 года.

Дамова аб супрацы ў выкарыстанні Азоўскага мора і Керчанскай пратокі была падпісаная паміж дзвюма дзяржавамі 24 снежня 2003 года ў Керчы. У дакуменце адзначалася неабходнасць захавання Азова-Керчанскай акваторыі як цэласнага гаспадарчага і прыроднага комплексу.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў