Суд над удавой Андрэя Зельцара прызначаны на 31 траўня. Будуць судзіць як чалавека з псіхічным разладам?


Менскі гарадскі суд 31 траўня пачне разглядаць справу Марыі Успенскай – палітзняволенай удавы Андрэя Зельцара. Суд пройдзе ў закрытым рэжыме, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Справу будзе разбіраць суддзя Валянціна Зянькевіч. Марыю Успенскую абвінавачваюць у саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка (ч. 2 арт. 139 КК).

Прадстаўлена рэдакцыі

Выданне «Наша Ніва» заўважыла: як вынікае з удакладнення на сайце суда, жанчыну будуць судзіць як «асобу, якая зрабіла грамадска небяспечны ўчынак». Згодна з п. 13 арт. 6 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Беларусі, такая фармулёўка выкарыстоўваецца, калі абвінавачанага судзяць за здзяйсненне ўчынку ў стане поўнай адсутнасці памяці або калі ён захварэў пасля ўчыненага злачынства на псіхічны разлад.

У такіх выпадках выносіцца не прысуд, а пастанова з тэрмінамі лячэння. Або, калі чалавек захварэў на псіхічны разлад пасля затрымання, яго павінны будуць пераасудзіць пасля таго, як ён адужае.

На пачатку снежня 2021 года стала вядома, што Марыя Успенская тры тыдні правяла ў Навінках – яе туды адпраўлялі, каб правесці псіхіятрычную экспертызу.

Марыя Успенская – удава Андрэя Зельцара, забітага ва ўласнай кватэры пры перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ 28 верасня 2021 года. Жанчына мае няпоўнагадовага сына ад першага шлюбу.

Hавiны
Не судамі адзінымі. Паразважалі, якія яшчэ змены «неабходныя» краіне
2022.05.12 22:03

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў