Лукашэнка памілаваў 15 асуджаных


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 15 асуджаных, паведамляе ягоная прэс-служба.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Крыніца: newsby.info

Прапановы аб памілаванні былі ўнесеныя Камісіяй у пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці паводле адпаведнага даручэння самога Лукашэнкі.

Як паведамляецца, сярод памілаваных 9 асобаў – жанчыны, а 11 – людзі, якія здзейснілі злачынствы, будучы непаўналетнімі.

Частцы памілаваных ужо прызначанае пакаранне замянілі на больш мяккае, астатнім – скарацілі неадбыты тэрмін пакарання.

Не вядома, ці ёсць сярод памілаваных палітвязні, бо прозвішчы людзей, на якіх распаўсюджваецца дзеянне ўказу, не паведамляюцца.

Раман Шавель  belsat.eu

Стужка навінаў