У Беларусі другі раз з пачатку года таннее паліва


З 14 сакавіка ў Беларусі змяняюцца цэны на бензін і дызельнае паліва. І ўжо другі раз за год – у бок змяншэння. Паліва стане таннейшым на 1 капейку.

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС «Беларусьнафта» на праспекце Незалежнасці. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Цяпер кошты на бензін і дызель будуць наступнымі:

  • АІ-92-К5-Еўра – 2 рублі 34 капейкі
  • АІ-95-К5-Еўра – 2 рублі 44 капейкі
  • АІ-98-К5-Еўра – 2 рублі 66 капеек
  • Дызельнае паліва – 2 рублі 44 капейкі
Hавiны
У Беларусі патаннелі бензін і дызельнае паліва
2023.03.07 09:03

Кошты на аўтамабільнае паліва змяняюцца другі раз з пачатку 2023 года –  тыдзень таму, 7 сакавіка, яны таксама знізіліся на 1 капейку.

У папярэднія гады паліва даражэла на 1 капейку, часам 2-3 разы на месяц.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў