Два беларускіх стартапа ўвайшлі ў Топ-100 інавацыйных стартапаў Еўропы


Вядучая мэтчмейкінг-платформа для пошуку партнёраў для стартапаў і інвестараў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Vestbee апублікавала Топ-100 інавацыйных стартапаў Еўропы. У рэйтынг патрапілі бізнесы, якія ўвайшлі ў шорт-ліст конкурс European Startup Challenge.

У рэйтынг патрапілі і два беларускія праекты – гэта GoodStyle і Lingvanex, паведамляе thinktanks.by

GoodStyle – стартап, які стварыў віртуальную прымерачную ў фармаце прыкладання. Яго стваральнікам стала беларуская кампанія VIP IT. Кампанія працуе над рашэннямі ў галіне штучнага інтэлекту, якія дазволяць зрабіць онлайн-пакупкі больш эфектыўнымі і менш затратнымі па часе.

Прылада GoodStyle. Скрыншот: bel.biz

Прыкладанне дазваляе атрымаць уяўленне аб тым, як тая ці іншая рэч з каталогаў інтэрнэт-крам будзе выглядаць на пакупніку, а таксама скамбінаваць яе з іншымі таварамі ці нават ужо наяўнымі ў гардэробе карыстальніка прадметамі.

Свой першы кантракт стартап заключыў з мясцовымі брэндамі Украіны. Таксама партнёрамі дадатку з’яўляюцца Lamoda і Aliexpress. Сумарна дадатак па стане на лета мінулага года налічваў каля 55 тысяч карыстальнікаў.

Lingvanex – тэхналагічны стартап, які засяроджаны на забеспячэнні машыннага перакладу з выкарыстаннем тэхналогіі нейрасетак. Ён дазваляе перакладаць пісьмовыя тэксты, гаворка, тэксты на выявах, тэлефонныя званкі, дакументы на больш за 80 моў. Праект даступны на любых платформах і будзе карысны для бізнэсу, навучанні, падарожжаў, вывучэнні замежных моў.

Прылада Lingvanex. Выява: інтэрнэт-крама Chrome

У мінулым годзе праект заняў першае месца ў стартап-батле Venture Day Minsk і атрымаў Google Cloud Credits на 100 тысяч долараў, а ў канцы 2020 гады Lingvanex дасягнуў 2 мільёнаў перакладаў у содні пры 400 тысячах карыстачоў.

Hавiны
Паспяховы беларускі аграстартап OneSoil выйшаў з ПВТ
2022.01.24 16:15

АД, belsat.eu

Стужка навінаў