Якія караблі не змогуць прайсці пад Крымскім мастом


Расея забараніла праход суднаў пад Крымскім мастом. Змогуць праходзіць толькі судны, загружаныя на расейскай тэрыторыі. Аб гэтым перадае ТАСС са спасылкай на Мінтранс Турцыі. 

Крымскі мост. Крыніца: wikipedia.org

Размова ідзе пра забарону на праход марскіх суднаў праз Керчанскі праліў у Азоўскае мора. Гэты шлях пралягае пад Крымскім мастомМінтранс Турцыі паведаміў, што Расея перакрыла гэты праход для ўсіх суднаў, за выключэннем загружаных у расейскіх партах.

«Праход суднаў, загружаных за межамі тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, на поўнач праз Керчанскі праліў, які забяспечвае праход у Азоўскае мора, забаронены», – апавяшчэнне такога зместу турэцкі бок атрымаў ад расейскай марской адміністрацыі.

Раней паведамлялася, што раніцай 8 кастрычніка на Крымскім мосце адбыўся выбух. Ад грузавіка загарэліся сем паліўных цыстэрнаў чыгуначнага саставу, пасля чаго часткова абрушылся два аўтамабільныя пралёты моста ў бок Крыму. Рух машын па ім аднавілі ў той жа дзень, а цалкам аднавіць мост расейскія ўлады маюць намер не пазней за 1 ліпеня 2023 года.

Тым часам украінскі бок паведамляе пра тое, што расейскія ВМС утрымліваюць на баявым дзяжурстве ў Чорным моры адзін носьбіт крылатых ракет «Калібр» і яшчэ 5 носьбітаў «Калібр» у Міжземным моры.

«Па стане на 12.11.2022 у Чорным моры на баявым дзяжурстве знаходзяцца да 19 варожых караблёў, сярод якіх 1 носьбіт крылатых ракет «Калібр», агульны залп – 8 ракет; у Азоўскім моры вораг працягвае кантраляваць марскія камунікацыі, утрымліваючы на ​​баявым дзяжурстве 1 карабля; у Міжземным моры – 10 варожых караблёў, з іх 5 носьбітаў крылатых ракет «Калібр» – агульны залп – 76 ракет; у Каспійскім моры – 3 варожых носьбіта крылатых ракет «Калібр», агульны залп – 24 ракеты», – гаворыцца ў паведамленні.

За суткі ў інтарэсах Расеі праход Керч-Енікальскім каналам Керчанскай пратокі здзейснілі: да Азоўскага мора – 29 судоў, з іх 7 судоў рухаліся з праліва Басфор; да Чорнага мора – 42 судны, з іх 6 судоў працягнулі рух у напрамку праліва Басфор.

Студыя «Белсат»
Херсон вызвалены: рэжымы Лукашэнкі і Пуціна чакае раскол? Вечаровы эфір за 11 лістапада
2022.11.11 21:04

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў