Ва Украіне загінулі яшчэ двое беларусаў


У баю ва Украіне загінулі двое беларускіх добраахвотнікаў, якія раней служылі ў батальёне «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага. Яшчэ адзін баец паранены. Медыкі змагаюцца за яго жыццё.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Развітанне з загінулым байцом батальёна «Волат». 2 жніўня 2023 года, Кіеў.
Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

Усё здарылася ў ноч з 6 на 7 кастрычніка. У штабе палка трагічную навіну пацвердзілі.

Гэта не першая страта беларускіх байцоў на франтах Украіны ў барацьбе супраць расейскіх акупантаў. Ад самага пачатку ўварвання расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыю Украіны беларускія добраахвотнікі пачалі ваяваць разам з украінцамі ў шэрагах ЗСУ – спачатку на Данбасе, а пасля поўнамаштабнага ўварвання – на ўсіх франтах.

Беларускія добраахвотнікі ваююць на перадавой і нясуць страты. Гэтым разам спіс папоўніўся яшчэ на два прозвішчы, якія, на жаль, у мэтах бяспекі сваякоў загіблых не называюцца. Упаўнаважаныя асобы на сувязі з роднымі.

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў