Расейскія медыі даведаліся пра гібель у Ізраілі яшчэ аднаго беларуса


У Ізраілі загінуў 38-гадовы нарадзінец Беларусі Віталь Карасік, паведаміла расейскаму агенцтву «Регнум» ягоная жонка Юлія. Мужчына быў паліцыянтам. «Мой сужэнец загінуў, абараняючы краіну ад тэрарыстаў», – сказала ўдава Віталя.

Юлія і Віталь Карасікі. 12 жніўня 2022 года.
Фота: Vitaly Karasik / Facebook

Віталь Карасік родам з Магілёва, ягоная жонка Юлія – з Растова-на-Доне. Сям’я, у якой выхоўвалі двух дзяцей, шмат гадоў жыла ў Ашкелёне. Віталь працаваў следчым у паліцыі.

«Мой сужэнец загінуў, абараняючы краіну ад тэрарыстаў», – сказала Юлія.

11 кастрычніка Telegram-канал «Осторожно, новости» напісаў, што падчас нападу баевікоў на Ізраіль загінула 25-гадовая нарадзінка Рэчыцы Алена Астапенка. Яна служыла ў паліцыі і раніцай 7 кастрычніка патрулявала ўчастак у горадзе Афакім. Алена загінула ў баі з тэрарыстамі «Хамасу».

Hавiны
Медыі: у Ізраілі загінула нарадзінка Беларусі. Яна служыла ў паліцыі
2023.10.11 22:05

Як раней паведамляла Міністэрства замежных справаў Беларусі, у выніку нападу баевікоў на Ізраіль пацярпелі трое беларусаў. Адна жанчына ў цяжкім стане.

Hавiны
Колькасць пацярпелых у Ізраілі беларусаў вырасла да трох
2023.10.09 23:09

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў