У Лівіі ў выніку разбурэння дамбы загінулі 2000 чалавек


Улады ва ўсходняй Лівіі заявілі, што як мінімум 2000 чалавек загінулі і яшчэ тысячы прапалі без вестак пасля моцнай паводкі, якая абрынулася на горад Дэрна пасля магутнага шторму і дажджу. Пра гэта паведамляе Reuters.

Затопленыя аўтамабілі і пашкоджаныя жылыя дамы ў Бэнгазі на ўсходзе краіны пасля міжземнаморскага шторму Даньель. Бэнгазі, Лівія.
Фота: The Press Office of Libyan Prime Minister / AFP / East News

Шторм разбурыў дамбу, вада змыла цэлыя кварталы Дэрны з жыхарамі ў мора. Колькасць зніклых без вестак можа дасягаць 5-6 тысячаў чалавек. Адпаведныя звесткі прывёў прадстаўнік Лівійскай нацыянальнай арміі, якая кантралюе ўсход Лівіі.

Дэрна аказалася адрэзаная ад свету. «Няма інтэрнэту, няма электрычнасці… Маштабы катастрофы ў горадзе растуць з кожнаю хвілінаю», – заявіў Al Jazeera Гані Шэніб, прэзідэнт Нацыянальнай рады ў справе амерыканска-лівійскіх стасункаў.

Паводле Шэніба, шторм выклікаў раптоўнае і рэзкае павелічэнне воднай нагрузкі, што прывяло да поўнага разбурэння галоўнай дамбы гораду: «Чакаецца, што лічбы вырастуць… Прынамсі да 5000 ахвяраў».

Акрамя Дэрны, таксама пацярпелі гарады Бэнгазі, Суса і Аль-Мадж на ўсходзе краіны, паведамляе Бі-Бі-Сі. Улады на ўсходзе Лівіі ўвялі каменданцкую гадзіну.

Hавiны
Колькасць ахвяраў землятрусу ў Марока працягвае расці
2023.09.10 23:44

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў