«Флагшток»: пад Гомлем могуць пабудаваць вучэбную вайсковую базу


Выданне «Флагшток» паведамляе, што ў адпаведнасці з апублікаванай інфармацыяй аб дзяржаўнай закупцы ў ваколіцах пасёлка Калініна ў Гомельскім раёне плануецца «Будаўніцтва пляцоўкі навучальна-матэрыяльнай базы паблізу н. п. Калініна Гомельскага раёна».

Выданне адзначае, што апублікаваныя дакументы не змяшчаюць кошту будаўніцтва і дэталяў адносна ведамаснай прыналежнасці аб’екта. Разам з тым, у адкрытых крыніцах паняцце «навучальна-матэрыяльная база» як правіла звязана з абʼектамі ўзброеных сілаў або МНС.

Паводле «Флагштока», на характар будаўніцтва паказвае іншы тэндар. У Берасцейскай вобласці ў жніўні завяршылася закупы паслугі «Будаўніцтва пляцоўкі навучальна-матэрыяльнай базы паблізу ад н. п. Сакі Жабінкаўскага раёна». Там на будаўніцтва базы плануецца вылучыць каля $ 700 000. Як раней указвала маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», у вёсцы Сакі ў чэрвені 2023 года быў узведзены другі вядомы ўчастак ліній абарончых збудаванняў, якія ўяўляюць сабой ланцуг акопаў і бліндажоў.

«Флагшток» мяркуе, што пад Гомлем каля вёскі Калініна ўзброеныя сілы будуць адпрацоўваць абарону і штурмы ўмоўнага ўмацаванага раёну.

Вядома, што ў 2023 годзе каля пасёлка Калініна зʼявіліся лініі супрацьтанкавых умацаванняў, якую медыя называюць «лініяй Хрэніна».

Hавiны
У Мінабароны назвалі колькасць Узброеных сілаў Беларусі
2023.09.10 22:20

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў