На Гарадзеншчыне знішчылі чарговае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай


Пра апаганьванне магілаў польскіх жаўнераў у вёсцы Плябанішкі Гарадзенскай вобласці паведаміў Саюз палякаў Беларусі, піша glosznadniemna.pl.

Магіла польскіх жаўнераў у Плябанішках да таго як яна была разбураная.
Фота: glosznadniemna.pl
Магіла польскіх жаўнераў у Плябанішках да таго як яна была разбураная.
Фота: glosznadniemna.pl
Што засталося ад магілы польскіх жаўнераў у Плябанішках.
Фота: facebook.com/mark.zanevskij
Што засталося ад магілы польскіх жаўнераў у Плябанішках.
Фота: facebook.com/mark.zanevskij

У вёсцы Плябанішкі былі пахаваныя чатыры жаўнеры Арміі Краёвай, якія загінулі ў баю з немцамі 24 верасня 1943 года – Казімір Ахрамовіч (Jarski), Мечыслаў Місюта (Nieznany), Баляслаў Місюра (Swierk), Анна Зарыцка (Czarna Hanka).

Крыж на месцы сутычкі і гібелі байцоў АК быў пастаўлены ў 90-я гады на сродкі Гэлены Пшэпесць, якая нарадзілася ў Плябанішках, а пасля жыла ў Гданьску. Мемарыяльная шыльда з імёнамі загінулых жаўнераў была зроблена на сродкі генеральнага консульства Польшчы ў Горадні.

Гэта ўжо сёмы выпадак разбурэння магіл байцоў Арміі Краёвай на Гарадзеншчыне за апошнія некалькі месяцаў, адзначае MOST. Выданне нагадвае, што 1 ліпеня медыі паведамілі пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёна, 4 ліпеня — у Мікулішках Ашмянскага, 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 9 ліпеня — у Качычах Карэліцкага раёна. 22 ліпеня стала вядома пра разбурэнне могілак жаўнераў АК у Стрыеўцы пад Горадняй. 25 жніўня каля вёскі Сурканты невядомыя зраўнялі з зямлёй могілкі Арміі Краёвай — адны з найбуйнейшых у рэгіёне. Таксама вядома, што каля вёскі Пяскоўцы быў разбураны памятны знак палякам, якія загінулі ў баях з войскамі НКВД.

Hавiны
Улады Беларусі не спыняцца, пакуль не знясуць усіх «польскіх» помнікаў? Рэч не толькі ў Арміі Краёвай
2022.07.13 18:39

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў