Праваабаронцы даведаліся пра крымінальную справу супраць стачкамаўцаў «Нафтану»


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра затрыманне актывістаў з «Нафтану» Вольгі Брыцікавай і Аляксандра Кухаронка. Супраць іх завялі крымінальную справу за «заклікі да санкцыяў».

Былая старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтану» Вольга Брыцікава.
Фота: gazetaby.com

Былую старшыню незалежнага прафсаюзу «Нафтану» Вольгу Брыцікаву і стачкамаўца заводу Аляксандра Кухаронка затрымалі, імаверна, 11 жніўня ў вёсцы каля Наваполацку. Іх абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу аб закліках да санкцыяў ды іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Таксама затрымалі жонку спадара Аляксандра. У сям’і гадуюцца няпоўнагадовыя дзеці.

Актывіст Аляксандр Кухаронак.
Фота: «Віцебская Вясна» / vitebskspring.org

Дзе цяпер затрыманыя, не ўдакладняецца.

Кухаронак – адзін з першых, хто ў 2020 годзе абвясціў стачку на «Нафтане». З таго часу яго, а таксама Брыцікаву неаднойчы затрымлівалі і арыштоўвалі.

Артыкулы
Прафсаюзная лідарка Вольга Брыцікава – на волі. Яна адбыла за кратамі 75 содняў
2022.05.13 14:26

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў