Беларусь апусцілася адразу на 10 пазіцыяў у рэйтынгу развіцця стартапаў


У глабальным рэйтынгу Global Startup Ecosystem Index, які ацэньвае краіны паводле зручнасці для развіцця стартапаў, Беларусь за год апусцілася на 10 пазіцыяў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Freepik

У 2023 годзе Беларусь заняла 80-е месца ў рэйтынгу Global Startup Ecosystem Index. У сваю чаргу Менск апусціўся за год на 51-ю пазіцыю і заняў 363-е месца.

На першым месцы ў топ-10 развіцця стартапаў ЗША, далей Вялікая Брытанія, Ізраіль, Канада, Швецыя, Сінгапур, Нямеччына, Францыя, Аўстралія і Нідэрланды. Суседнія з Беларуссю краіны занялі наступныя пазіцыі: Літва – 17-е месца, Расея – 29-е месца, Польшча – 33-е месца, Латвія – 39-е месца, Украіна – 49-е месца.

Рэйтынг Global Startup Ecosystem Index. Крыніца: startupblink.com

Рэйтынг Global Startup Ecosystem Index ацэньвае мноства параметраў для развіцця стартапаў у 100 краінах і 1000 гарадах, куды могуць пераехаць стартаперы. У якасці крытэрыяў для ацэнкі выступаюць якасць і колькасць працоўных стартапаў, колькасць супрацоўнікаў і патэнтаў, хуткасць інтэрнэту і іншае.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў