У Гомлі мужчыну прысудзілі 8,5 года зняволення за «экстрэмізм» і «фінансаванне тэрарызму»


Гомельскі абласны суд 7 сакавіка завяршыў разгляд крымінальнай справы Алега Дзегцярэнкі, якога абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361.1 КК) і ў «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 2 арт. 290.1 КК). Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Алег Харошка. Сутнасць абвінавачання праваабаронцам пакуль невядомая.

Суд, што вёўся з 9 лютага, прызнаў Дзегцярэнку вінаватым ва «ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання», а таксама ў «наданні сродкаў любым спосабам у мэтах выкарыстання ў тэрарыстычнай дзейнасці, матэрыяльнага забеспячэння і іншага падтрымання».

Шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Дзегцярэнку прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 8 гадоў 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам 100 базавых велічыняў. Мабільны тэлефон быў канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Нагадаем, у апошнія гады словы «экстрэмізм» і «тэрарызм» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваюць для абазначэння любых праяваў пратэставай дзейнасці і іншадумства. Напрыклад, каб трапіць у «тэрарыстычны спіс», дастаткова пакінуць крытычны каментар у сеціве, займацца журналістыкай або грамадскай дзейнасцю. А «экстрэмісцкімі фармаваннямі» ўлады лічаць незалежныя медыі, Telegram-каналы, грамадскія арганізацыі і ініцыятывы.

Hавiны
«By_Help»: тым, хто данаціў, цяпер пагражае справа аб «здрадзе дзяржаве»
2024.02.27 16:54

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў