У Менску працягнуліся акцыі пратэсту супраць правядзення УНС


Увечары 11 лютага ў Беларусі працягнуліся акцыі пратэсту супраць Аляксандра Лукашэнкі і абвешчанага ім Усебеларускага народнага сходу.

Hавiны
Нягледзячы на запужванне, беларусы пратэстуюць супраць УНС
2021.02.11 14:22

Гэтак, пад лозунгі «Ты не легітымны!» выйшлі на вечаровы марш жыхары Лебядзінага ў Менску.

Прайшло вечаровае шэсце і на менскім Захадзе.

А каля станцыі метро «Міхалова» стаяў ланцуг салідарнасці.

Аўтобусы з удзельнікамі УНС менчукі суправаджалі сігналамі сваіх аўтамабіляў на знак нязгоды.

Акцыю пратэсту зладзілі таксама жыхары вайсковага гарадка ва Уруччы.

Вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сцяг і на адным са шматпавярховікоў у мікрараёне Захад-3.

На жаль, не абышлося без затрыманняў. Валанцёры паведамляюць аб прынамсі 17 зняволеных пратэстоўцаў.

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў