Перанесены праз смерць Макея візіт Лаўрова ў Менск адбудзецца 19 студзеня


Міністр замежных справаў Расеі прыляціць у Менск 19 студзеня, паведаміла афіцыйная прадстаўніца ведамства Марыя Захарава. Сяргей Лаўроў возьме ўдзел у супольным пасяджэнні калегіяў МЗС дзвюх краінаў і сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае агенцтва «РИА Новости».

Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў.
Фота: МЗС Расеі / Telegram

Спікерка МЗС Расеі Марыя Захарава на брыфінгу паведаміла, што кіраўнік ведамства Сяргей Лаўроў 19 студзеня наведае з візітам Беларусь. Асноўная нагода – супольнае пасяджэнне калегіяў міністэрстваў дзвюх краінаў. Ён таксама плануе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам і беларускім калегам Сяргеем Алейнікам.

Па выніках сустрэч плануецца падпісанне пастановы пасяджэння калегіяў, плану кансультацыяў паміж міністэрствамі на гэты год і нейкага міжурадавага мемарандуму.

Гэты візіт Лаўрова ў Менск планаваўся напрыканцы лістапада мінулага года. Але паездка не адбылася праз смерць тагачаснага міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея.

Hавiны
Лаўроў адклаў візіт у Менск праз смерць Макея
2022.11.27 13:03

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў