IKEA патрабуе з актывіста Пятра Маркелава 8500 еўра кампенсацыі за шкоду падчас акцыі пратэсту


Шведская мэблевая кампанія IKEA хоча спагнаць з беларускага актывіста Пятра Маркелава 8,5 тысяч еўра за шкоду, якую ён нанёс падчас акцыі пратэсту ў адной з крамаў у Чэхіі. Пра гэта актывіст паведаміў у сваім Instagram.

Скрыншот: konnikpahoni / Instagram

Беларускі актывіст правёў акцыю пратэсту ў мэблевай краме IKEA у Празе ў лістападзе 2022 года. Маркелаў агарадзіў мэблю стужкай, разрубіў сякерай дзве тумбачкі (яны нібыта былі зробленыя ў Беларусі), абліў іх фарбай і праз рупар па-ангельску абвясціў, што робіць гэта, каб пратэставаць супраць супрацы IKEA з уладамі Беларусі.

Як паведаміў чалавек, які здымаў акцыю, Маркелаў адмыслова выбраў момант, калі ў залі не было дзяцей, і пасля спакойна чакаў прыезду паліцыі. Яго затрымалі на 6 гадзінаў і пасля вызвалілі.

Акцыю пратэсту ў краме шведскага брэнду IKEA у Празе. Крыніца: PolicieCZ / Twitter

Нагадваем, раней у заходніх медыя з’явілася інфармацыя, што шведская кампанія IKEA выкарыстоўвала працу беларускіх вязняў, у тым ліку палітычных

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў