114-ы дзень дзень пратэстаў. Марш мудрасці і новы палітычны вязень


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 114 дзён. Штодня адбываюцца буйныя акцыі салідарнасці, невялікія пікеты. Улады адказваюць на гэта пераследам, рэпрэсіямі і новымі крымінальнымі справамі супраць беларусаў.

Аператарка «Белсату» Дар’я Чульцова, таксама, як і Кацярына Андрэева, падазраваная паводле арт. 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае штраф, або арыштам, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Дар’я Чульцова. Фота з сацыяльных сетак

Цяпер Дарʼя Чульцова, таксама як і Кацярына Андрэева знаходзіцца ў жодзінскай турме.

Дар’я 15 лістапада працавала разам з Кацярынай Андрэевай над стрымам з плошчы Пераменаў, іх разам затрымалі, у адзін дзень судзілі паводле адміністрацыйнай справы.

Праваабаронцы прызналі журналістак «Белсату» палітычнымі зняволенымі.

На дадзены момант у Беларусі 145 чалавек прызнаныя палітзняволенымі.

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай, у якой прызнаюць Яна Салановіча палітвязнем і патрабуюць яго вызвалення, паведамляе сайт цэнтру «Вясна».

Ян Салановіч студэнт 4-га курса дзённага аддзялення БДУІР. Першага лістапада сёлета яго затрымалі і ў РУУС Партызанскага раёна аказвалі ціск, у выніку чаго ён прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мірных сходах за жнівень, верасень і кастрычнік 2020 года.

Ян Салановіч.
Фота: mrk-bsuir.by

Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка ў панядзелак 30 лістапада азнаёміўся з матэрыяламі справы, па якой на мінулым тыдні КДБ завяршыў папярэдняе расследаванне. Адвакат Бабарыкі таксама паведамляе, што яго падабароннаму прапановаў аб вызваленні не агучвалі.

Раней сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка распавёў, што нібыта падчас візіту ў Менск Сяргей Лаўроў, кіраўнік МЗС Расеі абмяркоўваў з Лукашэнкам умовы вызваленне Бабарыкі. Лукашэнка, як адзначыў Латушка, настойвае, што Бабарыка можа быць вызвалены, калі разам з сынам зʼедзе на Кіпр. Гучала меркаванне, што магчыма, Бабарыка ўжо не ў СІЗА КДБ. Але гэтыя словы аспрэчыў адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

«Сёння, 30 лістапада 2020 года, з раніцы абаронцы разам з Віктарам Бабарыка знаёміліся з матэрыяламі справы. Гэта адбывалася ў Менску. Віктар Дзмітрыевіч усё гэтак жа, як і да выходных, утрымліваецца пад вартай. Пазіцыя паслядоўная і прынцыповая. Ніякіх прапановаў пра вызваленне не гучала. Працягваем абараняць ад неабгрунтаваных і незаконных абвінавачванняў», – паведаміў у Facebook адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Марш мудрасці

У сталіцы сёння адбыўся марш мудрасці, традыцыйная акцыя ў якой бяруць удзел людзі сталага веку. Удзельнікі акцыі патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі з паста кіраўніка краіны.

Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»

Марш мудрасці традыцыйна адбываецца ў панядзелкі, акцыя пачынаецца ў абед каля Чырвонага Касцёлу на плошчы Незалежнасці. Сёння ўдзельнікі акцыі змянілі маршрут, бо месца збору ўдзельнікаў акцыі было блакаванае вялікай колькасцю сілавікоў.

Hавiны
«Я выходжу»: марш мудрасці ў Менску. ФОТА, ВІДЭА
2020.11.30 14:28

Ксяндза-відэаблогера Вячаслава Барка выклікалі ў міліцыю

Ксёндз з Расонаў Вячаслаў Барок вядзе ўласны YouTube-канал. Ён не хавае сваіх поглядаў на падзеі ў Беларусі. Менавіта з гэтым, як ён лічыць, звязаная позва ў РАУС.

Выклікаюць святара ў міліцыю «ў якасці асобы, адносна якой вядзецца адміністратыўны працэс», аднак артыкул Адміністратыўнага кодэксу не пазначаны, а размова будзе са старэйшым упаўнаважаным крымінальнага вышуку.

На ягонае меркаванне, нагода для ціску з боку гэтак званых праваахоўных органаў – тое, што ксёндз, прапаведуючы Евангелле, дае маральную ацэнку падзеям у Беларусі.

Сяргею Ціханоўскаму выставілі новае абвінавачанне

Сяргею Ціханоўскаму выставілі новае абвінавачанне – у распальванні сацыяльнай варожасці, як раз напярэдадні заканчэння тэрміну ўтрымання паводле папярэдніх абвінавачванняў. Ціханоўскі ў СІЗА ўжо паўгода, і яго павінны былі або адпусціць, або накіраваць справу ў суд. Аднак следчыя органы пайшлі іншым шляхам – зараз у палітвязня новае абвінавачванне, якое дазваляе і далей утрымліваць яго пад вартай – да 18 месяцаў.

Бясплатныя візы для беларусаў

Міністэрства замежных спраў Літвы прапаноўвае даць магчымасць грамадзянам Беларусі атрымліваць бясплатна нацыянальныя візы, піша Delfi. Гаворка ідзе перадусім пра тых, хто зазнае рэпрэсіі ў Беларусі з-за сваіх палітычных поглядаў.

Згодна з праектам, бясплатна нацыянальныя візы літоўскія будуць выдавацца грамадзянамі Беларусі, у выпадку прадстаўлення матываваных заяў пра не збіранні падатковага консульскага збору. Дапамагаць у атрыманні бясплатных візаў могуць няўрадавыя арганізацыі, якія дзейнічаюць у сферы абароны правоў чалавека і дэмакратыі.

«З-за гвалту, які ўжываецца ўладамі Беларусі ў дачыненні да грамадзянаў краіны, у Літву прыбываюць усё больш беларусаў», – гаворыцца ў звароце МЗС да ўрада Літвы.

МЗС Літвы прапаноўвае ўвесці змены з 1 снежня.

Hавiны
«КДБ прыйшоў да мяне дадому». Гісторыі студэнтаў, якіх вымусілі з’ехаць з Беларусі
2020.11.30 13:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў