Ці ненавідзіць Наста мужчынаў? Фемінізм прыдумалі пакрыўджаныя жанчыны?
– Вы ненавідзіце мужчынаў?
– Не.
– Вас калі-небудзь сур’ёзна крыўдзілі мужчыны?
– Так.
– Ці лічыце вы, што ў большасці разводаў вінаватыя мужчыны?
– Так.
– Для паўнавартаснага выхавання дзіцяці патрэбны мужчына?
– Не.
– Як вы лічыце, фемінізм прыдумалі пакрыўджаныя жанчыны?
– Не. Так.
Паліграф: Праўда
– Цябе калі-небудзь сур’ёзна крыўдзілі мужчыны?
– Я адказала, што так.
– І наш паліграф табе верыць.
– Калі ты адказвала на гэтае пытанне, ты думала менавіта пра свайго былога мужа, так?
– У тым ліку, так.
– Ці лічыш ты, што ў большасці разводаў вінаватыя мужчыны?
– Я не магу адказаць дакладна, так ці не. Таму што аналізуючы, напрыклад, свой развод, так. (…) Увогуле, калі так рацыянальна казаць, я лічу, што мой гетэра-шлюб – гэта даволі добры праект, які як бы з добрым вынікам – двое дзяцей. Вось мы хацелі дзяцей, мы іх нарадзілі, дараслі да нейкага моманту, зразумелі, што нам нецікава, разышліся. Я не бачу ў гэтым увогуле трагедыі.
– Ці патрэбны мужчына для паўнавартаснага выхавання?
– Патрэбна дакладна два чалавекі. А ў мяне ў атачэнні ёсць сола-мама, якая мэтанакіравана стала сола-мамай. Яна хацела быць сола-мамай, у яе жыцці ёсць яна і яе дачка. І яна як бы абсалютна гарманічная ў гэтай сітуацыі. Таму я не магу сказаць, што абавязкова. Для мяне, я лічу, з пункту гледжання таго, як я была ў мацярынстве, як мне не хапіла вось гэтай падтрымкі 50 %, я лічу, што класна было б, каб было два чалавекі.
– Гэта можа быць і жанчына?
– Так.
– У нашага паліграфа ўзніклі сумневы, бо адказ быў «не».
– Таму што ты менавіта лічыш, што і мужчына можа быць, і жанчына можа быць. Але павінна быць два чалавекі. Так будзе прасцей.
– Для мяне цяпер менавіта як для чалавека, якая плануе альбо хоча дзіця ў аднаполых стасунках, – для мяне гэта новы этап, які я зараз даследую.
– Ці лічыце вы, што ў Беларусі ўшчамляюць правы жанчын?
– Так.
– Ці хацелі б, каб прэзідэнтам Беларусі была жанчына?
– Так.
– Як вы лічыце, калі б палітыкамі былі толькі жанчыны, то ў свеце было б менш войнаў?
– Я б сказала, што калі б у палітыцы было больш жанчын, было б менш войнаў. Адназначна так.
– Ці лічыш ты, што ў Беларусі ўшчамляюць правы жанчын?
– Канечне. Безумоўна.
Паліграф: Праўда
– Распавядзі, дзе ты назіраеш ушчамленне правоў жанчын у Беларусі?
– Першае, тое, што на ляжыць на паверхні, – гэта, канешне, забароненыя прафесіі. Мне здаецца, гэта такі перажытак проста. Ну, мне проста сорамна, што гэта існуе.
Таму што гэта пра тое, што ў жанчыны ёсць адзіная функцыя, якую трэба любымі сродкамі берагчы, – гэта рэпрадуктыўная функцыя. Ну, то бок ты інкубатар, прабач. Ты там хочаш у сваім жыцці… ты не маеш права думаць, ці хочаш ты, ты павінна хацець дзіця, ты павінна нарадзіць.
І мы табе яшчэ гэта ўсё абернем у абгортачку клопату пра цябе, што мы пра цябе клапоцімся, таму мы не даем табе працу, якая пашкодзіць тваёй рэпрадуктыўнай сістэме. Пры гэтым ніхто, напрыклад, не кажа пра рэпрадуктыўную сістэму мужчынаў. І вось гэтае сядзенне па 12 гадзін, як яно дрэнна на рэпрадуктыўнай сістэме… Чаму пра гэта ніхто не кажа?
Другое, безумоўна, я лічу, што ў нас вось гэта ўся сістэма, ну, у нас 27 % розніца паміж заробкамі мужчынаў і жанчын. Шмат хто не разумее гэтага і кажа: ды не, у мяне на працы я атрымліваю столькі ж, колькі мужчына. Гэта не, не толькі так. Бывае, што на адной і той жа працы мужчыны, жанчыны будуць атрымліваць розныя грошы.
– Да жанчын нароўні з мужчынамі павінна ўжывацца смяротная кара?
– Што нават тут усё роўна выбіраецца тое, што выгадна ім, а не нам. Выбіраецца не тое, дзе яны могуць пасунуць свае прывілеі і сказаць: акей, я таксама буду выціраць дупку дзіцёнку.
Першае, што кажуць: ідзіце працаваць у шахты, класці асфальт, служыць у арміі, і смяротнае пакаранне. А чаму мы не глядзім на іншыя моманты? Давайце, можа, з другога боку паглядзім на роўнасць, а не з гэтага. Я супраць смяротнага пакарання.
Больш адказаў на пытанні шукайце ў праграме «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).