«Камунарка» адмовілася ад бела-чырвонага афармлення


Набор шакаладу «Жадаю вам» вытворчасці беларускай фабрыкі «Камунарка», які раней быў выкананы ў нацыянальных белым і чырвоным колерах, цяпер бела-фіялетавы. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга».

Старое афармленне набору «Жадаю вам» ад фабрыкі «Камунарка».
Фота: Беларусь головного мозга / Telegram

«Карыстальнікі ў сацсетках жартуюць, што каляровую гаму проста змянілі на больш модную ў гэтым сезоне, і ўспамінаюць народнае «Пахне чабор», – піша канал.

На самой фабрыцы таксама пракаментавалі змены.

Там адзначылі, што афармленне змянілі яшчэ ў чэрвені. А за аснову «ўзялі адценне лугавога васілька, які часта выкарыстоўваецца ў беларускай сімволіцы».

Новае афармленне набору «Жадаю вам» ад фабрыкі «Камунарка».
Фота: Коммунарка / Facebook

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў