У сувязі з рэзкім ростам нелегальнай міграцыі з Беларусі ў Літву Эстонія ўзмацніла ахову мяжы з Расеяй, Латвіяй, а таксама кантроль у партах. Пра гэта піша postimees.ee.
Кіраўнік памежнага кантролю Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы Эгерт Белічаў адзначыў, што «на паўднёвым усходзе, блізу мяжы з Расеяй цяпер спакойна, але навіны з Літвы, дзе плынь уцекачоў у параўнанні з мінулым годам вырасла ў 20 разоў, выклікаюць заклапочанасць у тамтэйшых жыхароў».
«У нашым памежным ведамстве не вераць, што ў Эстоніі можа паўтарыцца літоўска-беларускі сцэнар. Але калі міграцыйныя плыні зменяць кірунак на поўнач, то Эстонія апынецца на шляху руху нелегалаў. У дэпартаменце паліцыі і памежнай аховы ўжо прынялі адпаведныя меры», – адзначыў ён.
Белічаў растлумачыў, што Эстонія будуе новую памежную інфраструктуру на ўсходняй мяжы. «Мы хочам, каб нелегальна трапіць у Эстонію было складана. Гэта тычыцца не толькі агароджы, а і ўсяго маніторынгавага абсталявання. Яно дае нам поўнае ўяўленне пра тое, што адбываецца на мяжы. Сёння мы павялічылі ўзровень гатоўнасці, частату патрулявання і колькасць патрулёў як на вонкавай мяжы Еўразвязу, так і на ўнутранай» – заявіў ён.
ІІ belsat.eu