У Расеі прапусцілі паведамленне пра мініраванне аэрапорту, захады прынялі праз 4 дні


У Расеі працаўнікі чарговага аэрапорту прапусцілі паведамленне пра мініраванне аб’екту. Спецслужбы аэрапорту Сургута даведаліся пра «выбухоўку» толькі праз чатыры дні з моманту паступлення адпаведнага паведамлення. Раней падобная сітуацыя была з аэрапортам у Пензе, піша рэсурс «Авиаторщина».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

10 траўня працаўнікі аэрапорту Сургута ў Расеі даведаліся, што аэравакзал быў «замініраваны» на працягу чатырох дзён. Прынамсі такое паведамленне яшчэ 6 траўня прыйшло на пошту аддзелу дакументацыйнага забеспячэння. Але пабачылі пагрозу толькі пасля травеньскіх святаў.

Адразу ж пасля таго, як прачыталі паведамленне, спецслужбы абследавалі памяшканні аэравакзалу. Але выбухоўкі не выявілі.

Раней таксама стала вядома, што спецслужбы два дні не ведалі, што аэрапорт Пензы «замініравалі», паколькі працаўнікі не правяралі пошту падчас выходных і не пабачылі паведамлення з пагрозай.

Hавiны
Украіна мініруе небяспечныя кірункі на мяжы з Беларуссю
2022.07.09 17:26

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў