Адна з найбуйнейшых крыптавалютаў абвалілася за содні на 92 %


Крыптавалюта Terra/LUNA сышла ў «крутое піке» і ўвогуле паставіла пад пагрозу само існаванне праекту. За апошнія содні суткі актыў патаннеў больш як у дзевяць разоў, і зараз выпаў з топ-50 найбуйнейшых.

Крыптавалюта Terra/LUNA.
Фота: invezz.com

Паводле звестак найбуйнейшай крыптабіржы Еўропы WhiteBIT, па стане на 11 траўня LUNA патаннела да $ 2,32 за манету, што больш як на 92% менш, чым содні. Напярэдадні актыў гандляваўся на ўзроўні $ 30, а ў пачатку красавіка яго можна было купіць па $ 115.

На гэтым тле рынкавая капіталізацыя праекту ўпала з $ 11,5 млрд да $ 998 млн. А сам актыў скаціўся з 11 на 61 месца паводле кошту.

Таксама з праблемамі сутыкаецца іншы праект экасістэмы Terra – яе алгарытмічны стэйблкоін TerraUSD (UST). Манета зноў страціла прывязку да долара ЗША і патаннела да $0,33. Хоць пазней яе курс скарэктаваўся да $0,44, гэта ўсё яшчэ ўдвая ніжэй, чым днём раней.

Абодва актыву вельмі цесна ўзаемазвязаныя.

10 траўня арганізацыя Luna Foundation, што кіруе экасістэмай Terra, заявіла пра пошук $ 1 млрд для вырашэння праблем. Але замест гэтага падзенне курсаў UST і LUNA стала некантралюемым.

Палажэнне UST ужо прыцягнула ўвагу амерыканскага ўрада. Выступаючы на пасяджэнні банкаўскага камітэту Сената ЗША, міністр фінансаў ЗША Джэнет Елен заклікала да канца 2022 года прыняць закон аб рэгуляванні стэйблкоінаў. Паводле яе, гэтая сітуацыя ілюструе рызыкі для фінансавай стабільнасці, што зыходзяць ад гэтага хуткарослага прадукту, і неабходнасць адпаведнага рэгулявання.

Hавiны
Пасля крытыкі Расеі крыптабіржа Пракапені папала пад самую моцную DDoS-атаку ў сваёй гісторыі
2022.04.17 18:04

ПС belsat.eu

Стужка навінаў