Дэфляцыі ў Беларусі хапіла на два месяцы


Пасля двух запар месяцаў дэфляцыі цэны ў Беларусі ўзнавілі рост. У снежні інфляцыя склала 0,4% у параўнанні з лістападам, паведаміў Белстат. Гадавая інфляцыя – 15,2%.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Нацыянальны статыстычны камітэт на сваім сайце апублікаваў звесткі пра інфляцыю ў апошнім месяцы 2022 года: 0,4% у параўнанні з лістападам. У снежні харчы падаражэлі на 0,7%, паслугі – на 1,1%, а нехарчовыя тавары крыху патаннелі, на 0,4%.

Такім чынам, інфляцыя ў Беларусі летась склала 15,2%. Напрыканцы 2021 года ўлады планавалі, што ў 2022-м кошты вырастуць максімум на 6%.

У кастрычніку і лістападзе, паводле інфармацыі Белстату, цэны зніжаліся (на 1% і 1,1% адпаведна). Улады хваліліся, што гэта адбылося дзякуючы дзяржаўнаму рэгуляванню.

Эксперты раней пагаджаліся, што абмежавальныя захады сапраўды могуць запаволіць інфляцыю, але гэта пагражае дэфіцытам.

Аналітыка
Дэфіцыт і падаражэнне – не перашкода. Большасць беларусаў падтрымалі замарожванне коштаў
2022.12.13 19:35

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў