Гадавая інфляцыя ў кастрычніку склала 17,5 %


У кастрычніку сёлета гадавы прырост спажывецкіх коштаў склаў 15,2 %. Але пры гэтым у параўнанні з вераснем кошты знізіліся на 1 %. Запавольванне інфляцыі Нацыянальны банк звязвае з рэгуляваннем коштаў.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Улады Беларусі рапартавалі, што ў нашай краіне ў кастрычніку знізіліся кошты. Нацбанк канкрэтызуе, што дэфляцыя ў мінулым месяцы гэтага года склала 1 %. Тым не менш, у кастрычніку сёлета інфляцыі захавалася на ўзроўні 17,5 % у параўнанні з мінулагоднім кастрычнікам. У верасні гадавая інфляцыя склала 20,1 %.

«Запаволенне інфляцыйных працэсаў абумоўлена ўвядзеннем у кастрычніку новай сістэмы рэгулявання коштаў», – гаворыцца справаздачы Нацыянальнага банку.

Гадавая інфляцыя на харчы ў кастрычніку ў Беларусі склала 15,2 %.

Пры гэтым раней чыноўнікі прагназавалі, што сёлета кошты вырастуць не больш за 6 %.

Hавiны
Улады абвесцілі пра дэфляцыю ў Беларусі
2022.11.09 13:55

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў