У Беларусі за содні ў пажарах загінулі 5 чалавек


У Беларусі за 9 снежня загінулі на пажарах 5 чалавек, яшчэ трое атрымалі розныя траўмы. Пра гэта паведамляе МНС.

У выніку пажараў у жылых дамах смяротныя выпадкі былі зафіксаваны ў вёсцы Пескаўцы Лідскага раёну Гарадзенскай вобласці, вёсцы Рудня Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласці і аграгарадку Аталезь Менскай вобласці. У двух апошніх выпадках загінулыя былі пенсіянерамі.

У дачным доме на тэрыторыі садовага таварыства «Верас-Т» каля аграгарадка Петрышкі Менскага раёну ў пажары загінуў сын гаспадыні.

У Смалявіцкім раёне Менскай вобласці згарэў легкавы аўтамабіль, які стаяў у полі каля вёскі Самсонаўка – у машыны знойдзены труп мужчыны.

Трое чалавек у выніку пажараў 9 снежня былі шпіталізаваныя: у Гомлі, Менску, а таксама ў вёсцы Абчын Менскага раёну.

У Рудні прычынай пажару стала «неасцярожнае абыходжанне з агнём». Прычыны пажару ў астатніх выпадках яшчэ высвятляюцца.

Hавiны
Пажар у рэстаране ў Менску справакаваў паніку. Ратавальнікаў персанал не выклікаў
2023.12.09 10:33

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў