Лукашэнка падарыў Сі Цзінь Піну двух зуброў – яны ўжо ў Кітаі


Двух зуброў з Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» у якасці падарунка ад Аляксандра Лукашэнкі адправілі ў пекінскі заапарк «Цынчуань». Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Берасцейскага аблвыканкаму, які апублікаваў фота і відэа дастаўкі жывёлаў у Кітай.

Пагрузка жывёлаў для адпраўкі ў Кітай.
Фота: Берасцейскі аблвыканкам

«Нацыянальнае ўпраўленне лясной гаспадаркі і стэпаў Кітая падпісала пагадненне аб ахове зубра еўрапейскага, якое прадугледжвае інфармаванне аб умовах утрымання, рацыёне харчавання, аб стане жывёлаў і іншае», – паведаміў Берасцейскі аблвыканкам.

Падчас візіту ў Пекін 4 снежня Лукашэнка і Сі Цзіньпін ужо абменьваліся падарункамі. Беларускай дэлегацыі ўручылі яблыкі з правінцыі Хунань і карціну, выкананую тэхнікай шаўковай вышыўкі. Мікалаю Лукашэнку кіраўнік КНР падарыў спартыўны касцюм з кітайскім сцяжком.

Лукашэнка, са свайго боку, перадаў кітайскаму лідару вырабленую ювелірамі кампазіцыю, што сімвалізуе ініцыятыву Пекіна «Адзін пояс – адзін шлях», шакалад, прадуктовыя навінкі айчынных прадпрыемстваў, а таксама сувенір з валошкамі, заявіўшы, што гэтая кветка – наш нацыянальны сімвал.

Аналітыка
Кітай штурхае Лукашэнку мірыцца з Польшчай? Наколькі важны беларускі транзіт для Пекіну
2023.12.07 09:16

СП, belsat.eu

Стужка навінаў