Польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю закідалі камянямі і падпаленымі палкамі


9 кастрычніка польскія памежнікі на мяжы з Беларуссю тройчы падлеглі нападам з беларускага боку мяжы. Пра гэта паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы.

Польскія памежнікі.
Фота: Straż Graniczna / X

Як адзначаецца, на ўчастку заставы ў Белавежы група мігрантаў кідала ў польскі патруль камяні і падпаленыя галіны. А на ўчастку заставы ў Дубічах-Царкоўных мігранты двойчы кідалі камяні. Ува ўсіх выпадках ніхто не пацярпеў.

Агулам за панядзелак польскія памежнікі зарэгістравалі 69 спробаў парушэння мяжы, у тым ліку з боку грамадзянаў Сірыі, Самалі і Ірану, улучна з 40 асобамі, якія адмовіліся ад намеру, убачыўшы польскія патрулі.

Латышская памежная служба паведаміла пра затрыманне грамадзяніна Латвіі і 13 чалавек без дакументаў у закінутым доме ў Рызе. Падчас аперацыі адзін з затрыманых ужыў пярцовы балончык. У іх таксама знайшлі пнеўматычную зброю і падробленыя дакументы.

На літоўскай мяжы вядома пра 25 парушальнікаў.

Hавiны
Польшча абвесціла ў вышук сілавікоў Лукашэнкі, датычных да рэпрэсіяў
2023.10.09 21:40

9 кастрычніка стала вядома, што пракуроры Польшчы прынялі рашэнне аб абвяшчэнні ў вышук шэрагу беларускіх сілавікоў, якія падазраюцца ў здзяйсненні актаў гвалту на тэрыторыі Беларусі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў