Фільм «Белсату» «Не бойся» пра 2020 год узяў узнагароду на Кінаалімпіядзе


Стужка «Белсату» – фільм «Не бойся» аўтарства Міхася Аршынскага – узяў першае месца сярод дакументальных фільмаў на 9-й Кінаалімпіядзе. Агулам у спаборніцтвах удзельнічалі прадстаўнікі 33 краінаў.

Вынікі Кінаалімпіяды.
Фота: filmolympiad / Instagram

Сёлета ў 9-й Кінаалімпіядзе ўдзельнічала рэкордная колькасць кароткаметражных фільмаў – 60 стужак з 33 краінаў. Беларусь у спаборніцтвах удзельнічала ўпершыню.

Першае месца атрымала стужка «On/Off» з Паўднёвай Афрыкі, а фільм «Белсату» аўтарства Міхаіла Аршынскага заняў першае месца сярод дакументальных фільмаў.

Фільм «Не бойся» распавядае пра барацьбу беларускага народу за сумленныя выбары. Паказаныя лёсы людзей, якія адгукнуліся на заклік блогера Сяргея Ціханоўскага і ўзялі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Падзеі адлюстраваныя праз прызму назіранняў рэжысёра Міхаіла Аршынскага, які стаў сведкам неймавернага палітычнага супрацьстаяння 2020 года. З камераю ў руках ён асабіста прасачыў за кожным этапам кампаніі і здымаў, як улады перашкаджалі збіраць подпісы і перадаваць іх у выбаркамы, як аб’ядналіся штабы альтэрнатыўных кандыдатаў, разам з імі ездзіў па рэгіёнах Беларусі.

У 2021 годзе стужка «Не бойся» стала пераможцай на паўднёвакарэйскім кінафестывалі «Hinzpeter Awards». А ў 2022-м фільм узяў ганаровую адзнаку ў намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм пра правы чалавека» на фестывалі «Best Film Awards» у Лондане.

Артыкулы
Рэжысёр новага фільму «Белсату» пра Ціханоўскіх: Жаданне акунуцца ў падзеі 2020 года перамагло страх
2021.06.05 09:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў