Беларуска Арына Сабаленка саступіла 19-гадовай амерыканцы ў фінале «US Open»


Арына Сабаленка прагуляла ў фінале «US Open». Пераможцаю сталася амерыканка Коўры Гаф. Нягледзячы на гэтую паразу, Сабаленка ўзначаліла сусветны рэйтынг тэнісістак.

Тэнісістка Арына Сабаленка прагуляла ў фінале «US Open». Матч адбыўся ў ноч на нядзелю паводле беларускага часу. У выўначальнай сустрэчы яна саступіла 19-гадовай амерыканцы Коўры Гаф. Лік матчу – 6:2, 3:6, 2:6.

Для Гаф гэта першая перамога на турніры такога рангу.

На прэс-канферэнцыі пасля гульні Сабаленка прызналася, што не дала рады эмоцыям, аднак супакойвае лідарства ў сусветным рэйтынгу.

«Напэўна, таму я не ў супердэпрэсіі. Добра, што я магу сказаць, што была нумар адзін у свеце, аднак я сапраўды хачу скончыць год у рангу нумар адзін. Таму я па-ранейшаму пазітыўная і матываваная», – цытуе беларуску сайт Жаночай тэніснай асацыяцыі.

Тэнісісткі Коўры Гаф і Арына Сабаленка пасля фіналу «US Open». 9 верасня 2023 года.
Фота: US Open Tennis / X.com

Арына Сабаленка цяпер на першым месцы ў сусветным рэйтынгу «WTA». Прадстаўніца Польшчы Іга Сьвёнтэк, пераможца леташняга «US Open», апусцілася на другое месца, саступіўшы ў сёлетнім турніры ў 1/8 фіналу. На трэцяе месца перасунецца Коўры Гаф.

Каментар
Тэнісістка Сабаленка сказала, што яна супраць вайны і Лукашэнкі. А ў чым быў скандал да таго?
2023.06.06 23:15

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў