Наступствы катастрофы на Кахоўскай ГЭС і пажары у Канадзе. Галоўныя здымкі тыдня


Ад вывяржэння лавы на Гаваях і смогу ў Нью-Ёрке да падрыву гідраэлектрастанцыі ва Украіне – сабралі галоўныя здымкі мінулага тыдня ў фотападборцы.

Затопленыя вуліцы Херсону пасля падрыву плаціны Кахоўскай гідраэлектрастанцыі. Жыхарам давялося чакаць эвакуацыі на дахах будынкаў. У ЗСУ вінавацяць у здарэнні расейскія войскі, акупацыйныя ўлады – украінскую армію. Херсон, Украіна.
Фота: Libkos / AP Photo / East News
Пажылая жанчына трымае на руках сваяка-інваліда падчас эвакуацыі з затопленага раёну ў Херсоне, Украіна.
Фота: Libkos / AP Photo / East News
Мясцовая жыхарка са сваімі хатнімі жывёлінамі эвакуіруецца на лодцы з затопленага раёну ў Херсоне, Украіна.
Фота: Libkos / AP Photo / East News
Смог агарнуў Нью-Ёрк з-за лясных пажараў, якія трываюць у Канадзе з траўня. 7 чэрвеня ў горадзе быў зафіксаваны адзін з найгоршых паказнікаў якасці паветра ў свеце. Нью-Ёрк, ЗША.
Фота: NDZ / STAR MAX / IPx / Associated Press / East News
Паліцыя высвятляе асобу загінулага ў выніку паводкі пасля выбуху на плаціне Кахоўскай ГЭС. Херсон, Украіна.
Фота: Andre Alves / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Пчолы пакрываюць воскам 3D-раздрукаваную копію старажытнай бронзавай статуі рымскага імператара Адрыяна, створаную славацкім мастаком Томашам Лібэрціны і ізраільскім пчаляром Рафі Нірам. Метад з’яўляецца адлюстраваннем страчанай старажытнай воскавай тэхнікі. Атрыманая мадэль будзе выстаўлена побач з арыгінальнай статуяй Адрыяна ў музеі ў Іерусаліме, Ізраіль.
Фота: Menahem Kahana / AFP / East News
Заводчык казлянят Мугамад Хасан Нарэджа паказвае вушы 2-месячнага казляняці па мянушцы Сімбі, які мае самыя доўгія ў свеце вушы – 55 см. Карачы, Пакістан.
Фота: Sabir Mazhar / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Людзі выстройваюцца ў лінію, трымаючыся за рукі, уздоўж пляжу Сан-Канраду (São Conrado) для сімвалічнага групавога абдымання з морам у Сусветны дзень акіянаў у Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія.
Фота: Bruna Prado / AP Photo / East News
Гарбаты кіт амаль цалкам выскоквае з вады і з аглушальным усплёскам падае ўніз (меркавана, такім чынам гарбатыя кіты скідаюць з сябе экзапаразітаў-абрастальнікаў) ўздоўж усходняга ўзбярэжжа Аўстраліі.
Фота: mediadrumimages / JoshBlank / Media Drum / East News
Зняволеныя трымаюць рукі за галавой падчас ператрусу камер у турме «Ля-Эспэранса» ў Сан-Сальвадоры, Сальвадор.
Фота: Presidency of El Salvador / Handout / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Вывяржэнне лавы ў кратары вулкану Кілаўэя, Гаваі.
Фота: MediaPunch / Shutterstock / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў