Штодня гінуць 100–200 украінскіх вайскоўцаў


Дарадца кіраўніка офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк распавёў пра страты ЗСУ падчас поўнамаштабнай вайны з Расеяй. Палітык адзначыў, што прыкладна 100–200 вайскоўцаў гінуць штодня, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: opk.com.ua

Падаляк заявіў, што адна з галоўных прычынаў вялікіх стратаў – адсутнасць парытэту паміж украінскімі і расейскімі вайсковымі магчымасцямі. Палітык адзначыў, што расейцы маюць вялізную колькасную перавагу ў артылерыі. Ён дадаў, што Украіна мае патрэбу ў 300 ракетных сістэмах, каб дасягнуць парытэту з агнявою магутнасцю Расеі і вызваліць акупаваную тэрыторыю.

Таксама палітык пракаментаваў магчымасць перамоваў з Расеяй. Падаляк адзначыў, што пакуль Расея не пацярпіць сур’ёзнай ваеннай паразы, ніякая форма дыялогу не будзе магчымая. Расейцы будуць працягваць спрабаваць захапіць частку Украіны.

Аб’ектыў
Украінскія абаронцы адкінулі расейцаў і перайшлі ў контрнаступ на херсонскім накірунку
2022.05.29 23:59

Нагадаем, што 1 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія кожны дзень губляе ў баях 60–100 салдатаў забітымі і 500 параненымі. Самая складаная сітуацыя, паводле яго, склалася на ўсходзе Украіны ў Севераданецку і Лісічанску. На прэс-канферэнцыі ў траўні Зяленскі таксама казаў, што ў баях на ўсходзе краіны штодня гінуць да 100 украінскіх салдатаў.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў