«Bloomberg»: «Данія і Нідэрланды супраць уступлення Украіны ў ЕЗ»


Агенцтва «Bloomberg» высветліла, якія краіны выступаюць супраць сяброўства Украіны ў Еўразвязе. Верагоднымі краінамі называюць Нідэрланды і Данію.

Сцяг Еўразвязу.
Фота: Michael Kappeler/Global Look Press

Інфармацыйнае агенцтва сцвярджае, што азнаёмілася з дыпламатычнай нотай, у якой Данія заявіла, што Украіна недастаткова адпавядае крытэрам, звязаным са стабільнасцю інстытутаў, якія гарантуюць дэмакратыю, вяршэнства права, правы чалавека, павагу і абарону меншасцяў.

Урад скандынаўскай краіны мяркуе, што Кіеву трэба прынцыпова палепшыць сваю заканадаўчую і інстытуцыйную базу, каб дасягнуць прагрэсу ўва ўсіх гэтых сферах.

Данія перакананая, што Украіна цяпер на вельмі ранняй стадыі рыхтавання да таго, каб узяць на сябе абавязкі, звязаныя з сяброўствам у ЕЗ, і стварыць эфектыўную рынкавую эканоміку або стаць канкурэнтаздольнай на адзіным рынку.

Hавiны
ЕЗ можа разгледзець заяўку Украіны ўжо ў чэрвені
2022.05.31 14:45

«Bloomberg» зазначае, што ў леташнім рэйтынгу «Transparency International» Украіна заняла 122-е месца сярод 180 краінаў.

Большасць краінаў ЕЗ, у тым ліку Італія, падтрымліваюць заяўку. Паводле афіцыйных асобаў, знаёмых з ходам перамоваў, краіны, у прыватнасці Польшча, Літва і Ірландыя, хочуць, каб лідары ЕЗ прынялі рашэнне аб наданні Украіне статусу кандыдата.

Нагадаем, што 17 чэрвеня Еўрапарламент збіраецца разгледзець заяўку Украіны на кандыдацтва ў ЕЗ. Таксама віцэ-прэм’ер у еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Вольга Стэфанішына заявіла, што тры краіны ЕЗ выступаюць супраць надання Украіне статусу кандыдата.

Раман Лугоўскі belsat.eu

 

Стужка навінаў