Памерлага палітвязня Мікалая Клімовіча пахаваюць 12 траўня


Палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у віцебскай калоніі, пахаваюць 12 траўня на пінскіх могілках, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк» са спасылкай на ананімную крыніцу.

Мікола Клімовіч.
Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

Паводле інфармацыі рэсурсу, цела Мікалая Клімовіча будзе перавезена з Віцебску ў Пінск 11 траўня. На наступны дзень, 12 траўня, запланавана развітанне каля дому Клімовіча, а ў 14:00 – пахаванне на могілках «Таргошыцы».

Пра смерць Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі № 3 стала вядома 7 траўня. Яго адправілі ў калонію нягледзячы на інваліднасць ІІ групы па сэрцы, а ў апошнім слове на судзе ён заявіў, што любы турэмны тэрмін азначае для яго смерць.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі звярнуліся з заявай да дзяржаўных установаў з патрабаваннем правесці расследаванне па факце смерці палітвязня.

Hавiны
Праваабаронцы патрабуюць расследаваць акалічнасці смерці Мікалая Клімовіча
2023.05.10 15:50

Блогера і актывіста Мікалая Клімовіча з Пінску судзілі за публікацыю карыкатуры з Лукашэнкам у сацсетцы «Одноклассники» (малюнак з’явіўся ў ягонай стужцы пасля лайка). Мужчыну ўзялі пад варту ў залі суда пасля абвяшчэння прысуду.Да разгляду скаргі Берасцейскім абласным судом Клімовіч быў у баранавіцкім СІЗА. Калі апеляцыю адхілілі і прысуд набыў моц, актывіста этапавалі ў віцебскую калонію № 3. Праз два тыдні ён памёр. Клімовічу быў 61 год.

На наступны дзень, 8 траўня, Фонд BYSOL аб’явіў тэрміновы збор на пахаванне Мікалая Клімовіча. Каб сабраць неабходныя 5 тысячы еўра, спатрэбілася некалькі гадзінаў.

Агляд
«Я не вытрымаю і месяца». Што вядома пра суддзю і пракурора, якія паслалі блогера Мікалая Клімовіча на смерць?
2023.05.08 21:17

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў