Гіркін кажа, што наступ расейскіх войскаў на Данбасе заглух


Былы міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў) у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што і наступ расейскіх войскаў на Данбасе забуксаваў.

«У цэлым – наступ ВС РФ канчаткова заглух і на Данбасе. Працяг атак сіламі данецкай пяхоты часам прыносіць малаважныя мясцовыя поспехі», – напісаў ён.

Паводле яго, «з перагрупоўкай УС РФ шмат чаго не зразумела».

«Праз паўтара-два тыдні ўсё зазелянее, наступаць будзе яшчэ больш складана. Час для спробы пераламаць ход ваенных дзеянняў – заканчваецца», – мяркуе баявік.

Аналітыка
Вайна ідзе месяц ці 8 гадоў? Што трэба ведаць пра гісторыю расейска-ўкраінскага канфлікту
2022.03.26 07:30

Між тым, паводле звестак брытанскай разведкі, у адказ на страты расейскія Узброеныя сілы імкнуцца папоўніць колькасць асабовага складу звольненымі з вайсковай службы з 2012 года.

Намаганні павялічыць баявую моц таксама ўключаюць спробы вербавання з непрызнанага Прыднястроўя ў Малдове.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў