У Воршы 14-гадовы школьнік абрабаваў касу крамы


9 сакавіка ў Воршы 14-гадовы падлетак абрабаваў касу крамы, пагражаючы касірцы нажом.  

Здарэнне адбылося прыблізна а 21:00. У краму ўварваўся хлопец і, пагражаючы нажом касірцы, забраў грошы з касы.

Рабаўніка хутка знайшлі, ім аказаўся навучэнец адной з мясцовых школаў. Хлопец хаваўся пад мостам недалёка ад месца злачынства.

Пры сабе ў рабаўніка былі знойдзеныя 450 рублёў.

Міліцыя завяла крымінальную справу па факце рабаўніцтва і выклікала да сябе бацькоў хлопца.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў