У Беларусі забароняць продаж піва ў пластыкавых бутэльках, большых за «паўтарашкі»


Савет міністраў Беларусі пастанавіў знізіць максімальны дазволены аб’ём бутэлькі піва з 2 л да 1,5 л ад 1 студзеня 2025 года – такі ўказ афіцыйна апублікавалі 10 сакавіка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пластыкавая бутэлька пад піва. Выява: krinitsa.by

Указ тычыцца пластыкавай тары для піва і слабаалкагольных напояў з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7 %. Пасля таго, як тару аб’ёмам звыш 1,5 л для такіх напояў забароняць, юрыдычныя асобы і прадпрымальнікі яшчэ змогуць дапрадаць рэшту напояў, пакуль у тых не скончыцца тэрмін прыдатнасці.

Прычынаў такога рашэння Савет міністраў не называў. Аднак барацьба з пластыкавай тарай ідзе шмат у якіх краінах, у тым ліку ў Беларусі. Так, ад 2021 года ў Беларусі забаронена выкарыстоўваць пластыкавы посуд ва ўстановах харчавання, хоць эколагі сумняваліся, што гэта дапаможа абараніць прыроду: папяровы посуд з поліэтыленавай плёнкай таксама шкодзіць жывёлам і чалавеку, бо не перапрацоўваецца і распадаецца на мікрапластык.

Аб’ектыў
Беларусь пераходзіць на папяровыя пакеты і аднаразовы посуд
2019.09.18 23:17

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў