Беларускія «Кіберпартызаны» выкрылі сакрэтны мэсэнджар расейскіх сілавікоў


Хакеры беларускай групоўкі «Кіберпартызаны» расказалі пра сістэму «Кабинет оперативного взаимодействия» або АС КОВ, якую расейскія сілавікі выкарыстоўваюць для абмену паведамленнямі пра падрыхтоўку акцыяў пратэсту і выяўлення пратэставых настрояў у сеціве.

Паводле «Кіберпартызанаў», сістэму пачалі распрацоўваць 16 верасня 2019 года на замову «Раскамнагляду», а кіраўніком праекту прызначылі Паўла Чарнышова, які на той момант праходзіў выпрабавальны тэрмін у Галоўным радыёчастотным цэнтры Расеі. На распрацоўку першай версіі сістэмы сышло не больш за тры месяцы.

У студзені 2021 года пачалася распрацоўка палепшанай версіі сістэмы, АС КОВ-2. На думку хакераў, менавіта на яе «Раскамнагляд» планаваў выдаткаваць 7 млн расейскіх рублёў – каля 95 тысяч долараў. Ды праект замарозілі, бо ў сакавіку-2021 звольнілася ўся каманда распрацоўнікаў. Прычыну звальнення не называлі, але ва ўнутранай дакументацыі Галоўны радыёчастотны цэнтр наракаў на тое, што шукаць новых спецыялістаў цяжка, бо ім не могуць прапанаваць рынкавыя заробкі.

Ды новую версію стварыць удалося. Менавіта да яе атрымалі доступ «Кіберпартызаны», пакінулі там свае паведамленні. Інтэрфейс АС КОВ-2 выглядае так:

Расейская сістэма Кабинет оперативного взаимодействия». Скрыншот: КиберПартизаны / Telegram
Расейская сістэма «Кабинет оперативного взаимодействия». Скрыншот: КиберПартизаны / Telegram

Як расказваюць «Кіберпартызаны», сістэма дазваляе паведаміць пра «пратэставыя настроі» і «негатыў» супрацоўнікам ад ураду, Адміністрацыі прэзідэнта, Міністэрства абароны і Міністэрства ўнутраных справаў, Федэральнай службы бяспекі, Генеральнай пракуратуры, Расгвардыі, Федэральнай службы аховы. Інфармацыю для такіх даносаў атрымліваюць з іншых сістэмаў, МСМК і «Брэнд Аналіцікс», у перспектыве змогуць яшчэ з дзвюх сістэмаў.

«Кіберпартызаны» паведамілі пра ўзлом Галоўнага радыёчастотнага цэнтру і сэрвісаў «Раскамнагляду» ў лістападзе 2022 года. Хакеры заявілі, што выпампавалі дакументаў і перапісак на 2 тэрабайты, пашкодзілі даменны кантролер і зашыфравалі працоўныя станцыі. Яны таксама выкрылі тэхналогіі сачэння і цэнзуры: напрыклад, «спецзадачу Яндэкс У», паводле якой з пошукавай выдачы мусілі прыбраць звесткі пра страты расейскага войска ва Украіне і ваенныя злачынствы расейскіх вайскоўцаў.

Разбор
Што новага «накапаюць» на беларусаў сілавікі? Глядзім на новы ўказ пра сачэнне за інтэрнэтам
2022.10.25 12:15

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў