«Прыбіць таракана»: Сяргей Ціханоўскі выкарыстоўваў турэмны жаргон


Ці ўжывалі супраць музыкі Ігара Банцара фізічную сілу ў месцах пазбаўлення волі? Ці сапраўды ён трымаў сухое галадаванне і нічога не піў і не еў?

Паліграф пацвердзіў, што супраць былога палітвязня ўжываўся фізічны і псіхалагічны гвалт у няволі. Але гэта не скасавала ягонага намеру трымаць сухую галадоўку.

Ігар Банцэр. Скрыншот з праграмы «Шчыра кажучы». Крыніца: БЕЛСАТ NEWS

Каб вывесці Банцэра з галадоўкі, да яго падсаджвалі сексотаў, лічыць музыка.

«Сяджу на галадоўцы, у мяне і так праблемы, мяне туды-сюды возяць на гэтыя суды, (…) і чалавека падсаджваюць у камеру, проста знянацку. І ён пачынае там нейкія гісторыі расказваць – невядома, што праўда, што не. І кажа: слухай, ну ты-такі давай, ты нам патрэбны, з’еш там вазьмі, супчыку выпі. (…) Вось, давай, ты здыміся з галадоўкі, я дамоўлюся тут з адміністрацыяй, мяне паважаюць, да цябе Ашурка адразу перавядуць, будзеце разам з Вітольдам Ашуркам сядзець».

Ігар Банцэр пасля вызвалення пакінуў Беларусь, але ён не выключае, што можа вярнуцца, гэта быў бы ягоны перформанс: паказаць абсурднасць сітуацыі.

«Чалавек заедзе ў Беларусь – яго затрымліваюць, садзяць. Слухайце, ну гэта ж не нармальная сітуацыя. Я зараз пра Кафку скажу. Каб, можа быць, сваім прыкладам паказаць, што абсурднасць сітуацыі проста выходзіць па-за межы разумення чалавечага».

Ігар Банцэр падтрымлівае Святлану Ціханоўскую, і падчас выбарчай кампаніі ні Віктар Бабарыка, ні Сяргей Ціханоўскі не былі ягонымі кандыдатамі.

«Для мяне гэта не было настолькі відавочна спачатку, але калі потым ужо ўнутры, калі трапіў найперш пад суд, сядзеў у СІЗА, потым катаўся па этапах, я зразумеў, што Сяргей Ціханоўскі выкарыстоўваў турэмныя тэгі. Вось гэты тапак, «прыбіць таракана» – гэта абсалютна турэмная тэма, разумееце».

Больш адказаў на пытанні шукайце ў праграме «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).

Стужка навінаў