На «Wildberries» з'явіўся першы бізнес з Кітаю. Паглядзелі, што прадае


«Wildberries» пашырае геаграфію паставак. Цяпер на гандлёвай пляцоўцы зʼявілася крама з Кітаю, паведамляе «New-retail».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum

Пакуль у сэлера «Shenzhen Yibai» у асартыменце толькі 215 тавараў для дому і рамонту, а таксама аздобы для аўтамабіляў.

Маркетплэйс ужо даўно прамацваў рынак КНР. Заснавальніца гандлёвай пляцоўкі раней заяўляла, што кітайскія прадукты будуць даступныя пакупнікам усіх краінаў, дзе прысутнічае пляцоўка, у тым ліку і ў Беларусі.

Для кліентаў маркетплэйсу гэта азначае, што шмат якія папулярныя тавары могуць патаннець, а замовіць іх будзе прасцей.

Кампанія ўжо зарэгістравала таварны знак у Кітаі, і зусім хутка асартымент маркетплэйсу можа пашырыцца ў разы.

Агляд
Бум маркетплэйсаў у Беларусі: сакрэт поспеху і прагнозы на будучыню
2023.12.02 09:40

Ася Саковіч, belsat.eu

Стужка навінаў