На Гарадзеншчыне аднагадовая дзяўчынка праглынула 13 лямпачак ад ялінкавай гірлянды


У Гарадзенскую абласную дзіцячую лякарню звярнуліся бацькі аднагадовай дзяўчынкі. Як паведамляе тг-канал медыкаў Гарадзеншчыны, дзіця праглынула 13 лямпачак ад ялінкавай гірлянды.

ялінка
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Drazen Zigic / Freepik.com

Лекары правялі гастраскапію дзяўчынцы. Аднак на момант абследавання лямпачкі паспелі ўжо сысці ў кішэчнік. Таму дактары вырашылі чакаць, каб яны пакінулі арганізм дзіцяці натуральным шляхам.

Таксама на пачатку года ў абласную дзіцячую клініку паступілі яшчэ два дзіцяці, якія праглынулі іншародныя прадметы.

Пяцігадовая дзяўчынка выпадкова праглынула «грыбок» ад канструктара. Ёй зрабілі гастраскапію пад агульнай анестэзіяй і паспяхова выдалілі прадмет са страваводу.

Трохгадовы хлопчык праглынуў канфеці ад хлапушкі. Дактары вызначылі, што гастраскапію дзіцяці рабіць не трэба і адправілі яго дадому пад назіранне дарослых.

Ася Саковіч, belsat.eu

Стужка навінаў