Супрацоўнікі ГУБАЗіКу знішчылі пашпарт і карту паляка затрыманага беларуса


Мужчына вярнуўся з Польшчы ў Беларусь, дзе яго затрымалі сілавікі і знішчылі ягоныя дакументы. Праваабаронцы «Вясны» апублікавалі ўспаміны былога вязня Акрэсціна, у якіх ён распавёў гісторыю свайго сукамерніка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь. 30 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

«Са мною сядзеў Аляксей, які вярнуўся з Польшчы. Ён працаваў там і прыехаў да сям’і. Ягоная радня − з Гомельскай вобласці, а ён адразу паехаў у Менск, дзе яго і затрымалі. Ён там збіраўся ехаць да радні, але не паспеў. Яго не білі. Але ў ГУБАЗіКу ўсе ягоныя тры дакументы − пашпарт, працоўную дамову і карту паляка − знішчылі ў шрэдэры са словамі: «Папрацаваў там, папрацуеш тут», – перадае «Вясна» словы крыніцы.

Калі ў Аляксея запыталі, за што сядзіць, ён адказаў, што выходзіў у Варшаве ў 2020 годзе. Паводле крыніцы, у яго таксама знайшлі нейкі рэпост.

Алена Рувіна belsat.eu

 

Стужка навінаў