Сілавікі схапілі адміністратара YouTube-каналу «Трэці Рэгіён Беларусь»


Міліцыянты паведамляюць пра затрыманне 26-гадовага жыхара Гомельшчыны, якога схапілі працаўнікі ГУБАЗіКу, паколькі падазраюць у стварэнні і адміністраванні YouTube-каналу «з экстрэмісцкім зместам».

Алег Канавалаў.
Фота: скрыншот з відэа МУС

Прэсавая служба МУС распаўсюдзіла відэа, у якім мужчына, які называецца Алегам Канавалым, распавядае пра сваё затрыманне. Міліцыянты паведамляюць, што малады чалавек браў удзел у пратэставым руху, здымаў і размяшчаў відэа на сваім канале, дэаноніў сілавікоў.

«Таксама вядома, што, збегшы ва Украіну, ён працягваў актыўна размяшчаць у адной з сацыяльных сетак інфармацыю антыдзяржаўнага зместу. Прапагандаваў узброены супраціў прадстаўнікам улады і працаўнікам праваахоўных органаў. Цынічна выказваўся ў каментарах аб гібелі супрацоўніка КДБ», – паведамляе МУС.

Алег Канавалаў стварыў і адміністраваў YouTube-канал «Трэці Рэгіён Беларусь». Ён жыў ва Украіне, але на святы вырашыў наведаць у Беларусі родных. Тут яго і схапілі працаўнікі ГУБАЗіКу. Супраць Канавалава распачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варажнечы.

Hавiны
Асуджаных у «справе студэнтаў» прымушаюць падпісаць прашэнне аб памілаванні
2022.01.10 15:18

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў