Амбасадарам Азербайджану ў Беларусі прызначаны 72-гадовы генерал-палкоўнік


Прэзідэнт Азербайджану прызначыў новага амбасадара ў Беларусі – 72-гадовага генерал-палкоўніка Мэхэрэма Эліева. Дасюль той займаў пасаду памочніка кіраўніка дзяржавы.

Амбасадар Азербайджану ў Беларусі Мэхэрэм Абыш аглу Эліеў.
Фота: az.shafaqna.com

Прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў змяніў сёння амбасадараў рэспублікі адразу ў трох краінах: Беларусі, Малдове і Румыніі.

Дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Беларусі ўзначаліў 72-гадовы генерал-палкоўнік Мэхэрэм Абыш аглу Эліеў. Дасюль ён займаў пасаду памочніка прэзідэнта – кіраўніка аддзелу вайсковых пытанняў прэзідэнцкай адміністрацыі. Адначасова азербайджанскі лідар звольніў генерала з вайсковай службы.

Асобным загадам Ільхам Аліеў звольніў Юльві Вагіф аглу Бахшэліева, які быў амбасадарам у Беларусі, а таксама прадстаўніком Азербайджану ў статутных органах СНД. Ён прызначаны паслом у Малдове.

Прычыны гэтых кадравых перастановак не называюцца.

Бахшэліеў узначальваў амбасаду Азербайджану ў Беларусі з ліпеня 2021 года.

Інфаграфіка
Хто Лукашэнку сябра, а хто не. Мапа
2023.10.27 15:27

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў