Федэральная паліцыя Нямеччыны станам на 7 снежня зафіксавала 10 864 незаконныя трапленні ў краіну праз Польшчу з Беларусі.
У лістападзе такіх выпадкаў было 2849.
Як паведамляюць у нямецкай паліцыі, зараз назіраецца відавочная тэндэнцыя да зніжэння плыні мігрантаў.
Між тым Міністэрства абароны Польшчы апублікавала фота цыдулак мігрантаў. Як сцвярджаецца, там запісана інструкцыя ад беларускіх спецслужбаў: гадзіны змены на заставах, спосабы заблытаць след, напрамкі руху і інфармацыя пра неабходны камуфляж.
Цяпер у Беларусі знаходзіцца каля 7 тысяч мігрантаў з краінаў Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, яшчэ 3 тысячы выправілі на з Беларусі ў Ірак і Сірыю. Такую ацэнку 7 снежня агучыў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы.
МГ belsat.eu