У спісе экстрэмісцкіх фармаванняў, які вядуць улады Беларусі, – 20 выданняў


Pozirk.online падлічыў, колькі беларускіх выданняў, прызнаных МУС і КДБ экстрэмісцкімі фармаваннямі. Выйшла круглая лічба – 20.

Ілюстрацыя: мастак Дэ Лёс

Дваццатым з ліку медыярэсурсам, унесеным 24 кастрычніка ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў, сталася рэгіянальнае выданне ex-press.livе (раней – ex-press.by). Сайт стварылі журналісты недзяржаўнай газеты «Барысаўскі кур’ер», якая выходзіла з 1996 да 2005 года і была закрытая пасля пазову Менскага аблвыканкаму ў Гаспадарчы суд Менскай вобласці. Улады тады заяўлялі, што дзейнасць газеты супярэчыць дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

У жніўні 2021 года сайт заблакавалі на тэрыторыі Беларусі. Суд Барысаўскага раёну двойчы – у кастрычніку 2021 года і ў лютым 2023-га – прызнаў змест сайту экстрэмісцкімі матэрыяламі. Рэдакцыя пасля пачатку пераследу з’ехала з Беларусі.

Агляд
Што ў Беларусі «экстрэмізм»: глядзім на дзівосы спісаў «матэрыялаў» і «фармаванняў»
2023.08.26 14:16

Сярод іншых выданняў, прызнаных уладамі Беларусі экстрэмісцкімі фармаваннямі:

  • БелаПАН (рашэнне прынятае 1 лістапада 2021 года)
  • тэлеканал «Белсат» (3 лістапада 2021 года)
  • радыё «Свабода» (23 снежня 2021 года)
  • «Наша ніва» (14 студзеня 2022 года)
  • «Бобруйск Online» (22 лютага 2022 года)
  • «Флагшток» (29 красавіка 2022 года)
  • kyky.org (6 траўня 2022 года)
  • «Честная газета» (20 траўня 2022 года)
  • «Еўрарадыё» (20 ліпеня 2022 года)
  • «Хартыя’97» (30 жніўня 2022 года)
  • Hrodna.life (11 лістапада 2022 года)
  • самавольнае выданне «Вестники» (9 снежня 2022 года)
  • «Маланка Медиа» (15 лютага 2023 года)
  • «Брестская газета» (28 лютага 2023 года)
  • «MOST Media» (17 траўня 2023 года)
  • homeldays.org («Штодзень Гомель») (23 траўня 2023 года)
  • тэлеграм-канал «Инсайдер» (29 траўня 2023 года)
  • zerkalo.io (9 чэрвеня 2023 года)
  • тэлекампанія «Ранак» у Светлагорску (5 верасня 2023 года)

Агулам у спісе экстрэмісцкіх фармаванняў цяпер 157 пазіцыяў.

На дзень 9 лістапада 2023 года за кратамі ў Беларусі застаюцца 33 журналісты і работнікі медыяў.

Агляд
Рэпрэсіі «выйшлі на плато». Даклад Беларускай асацыяцыі журналістаў
2023.11.02 18:30

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў