Беларусь выйшла з пагаднення з Украінай аб атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў


Урад Беларусі спыніў дзеянне пагаднення з Украінай аб супрацы ў галіне атэстацыі высокакваліфікаваных навуковых і навукова-педагагічных кадраў.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: mgpu.ru

Адпаведную пастанову падпісалі 3 лістапада і апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 9 лістапада. Яна ўступіла ў моц з дня прыняцця.

Пагадненне з Украінай аб супрацы ў галіне атэстацыі высокакваліфікаваных навуковых і навукова-педагагічных кадраў было падпісанае 16 траўня 2000 года ў Менску.

Каментар
Мінадукацыі абяцае, што з украінскім дыпломам можна будзе працаваць у Беларусі. Пасля яго пацвярджэння
2023.10.18 20:04

9 красавіка 2022 года Украіна выйшла з пагаднення з Беларуссю аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі. Тады ж украінскім бокам былі ануляваныя пагадненні аб узаемным прызнанні навуковых ступеняў і аб супрацы ў галіне атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў найвышэйшай кваліфікацыі.

Урад Беларусі спыніў дзеянне пагаднення з Украінай аб узаемным прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі і навуковых званнях толькі 17 кастрычніка 2023 года. Гэтае пагадненне дзеяла з 1998-га.

Агляд
Што рабіць у эміграцыі з беларускім дыпломам? Паглядзелі, дзе прызнаюць нашую вышэйшую адукацыю
2023.09.16 09:56

7 лістапада Украіна спыніла дзеянне пагаднення з Беларуссю аб супрацы ў барацьбе са злачынствамі ў галіне эканомікі, падпісанае краінамі СНД 12 красавіка 1996-га. За дзень да гэтага, 6 лістапада, было разарванае пагадненне аб супрацы ў барацьбе са злачыннасцю, заключанае 25 лістапада 1998-га. Пагадненне прадугледжвала ўзаемадзеянне дзяржаваў у вышуку асобаў, якія хаваюцца ад крымінальнага пераследу.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў